08 02 / 2016

Буктрейлер и сказка «Чорны чамадан»

В рамках фестиваля velcom Smartfilm был реализован творческий эксперимент, объединивший литературу и мобильное кино. Вне конкурса были созданы оригинальные сказка и буктрейлер “Чорны чамадан”. Сказочная философская история создавалась коллегиально звездами современной белорусской литературы специально для фестиваля velcom Smartfilm, который посвящен в этом году буктрейлерам. Команда белорусских литераторов создавала сказку по аналогии с известной детской игрой. Первый участник пишет свою часть, сворачивает бумажный лист “гармошкой” и передает следующему. Тот видит только последнее предложение, дописывает, сворачивает, и передает дальше по кругу.

Начал литературную “игру” известный белорусский прозаик, колумнист, лауреат премии “Гліняны Вялес”, неоднократный финалист премии Ежи Гедройца Альгерд Бахаревич (“Сарока на шыбеніцы”, “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”, “Дзеці Аліндаркі”). Он также выступил редактором сказки. К Бахаревичу присоединились писатели Адам Глобус (“Казкi пра дарослых”, “Сказы”, “Сшыткi”, “Лiтары”), Сергей Календа (“Кантынентальны сняданак”, “Мiмiкрыя”), Павел Костюкевич (“Зборная РБ па негалоўных відах спорту”, “План Бабарозы”), журналист и писатель Сергей Дубовец (“Дзённік прыватнага чалавека”, Майстроўня).

“К коллективной работе я отношусь в принципе осторожно, писатель всегда индивидуалист, одинокий волк, — говорит редактор “Чорнага чамадану” писатель Альгерд Бахаревич. — Но в проекте меня привлекла его “авантюрность”. Было увлекательно следить за тем, как появляются новые фрагменты истории, узнавать особенности чужого стиля. “Чорны чамадан” — любопытный эксперимент. Лично мне было приятно заманить в наш “Чамадан” таких разных литераторов, попробовать собрать лучших”.

Три часа. Один смартфон. Одна локация. Митрий Семенов-Алейников, создатель нашумевшего короткометражного фильма “Одной крови” (более 10 международных наград, в том числе гран-при Венского кинофестиваля Lets Cee, приз за лучший сценарий на американском фестивале Reel Teal Film Festival), поддержал литературный эксперимент кинематографическим способом. Всего за 3 часа режиссер снял буктрейлер, представленный на презентации. Из реквизита имелись торт, чемодан, деревянная марионетка и романтический вид из окна. Экстремально быстрая съемка была приурочена к дедлайну приема буктрейлеров на конкурс и продемонстрировала: снять ролик можно оперативно. Главное — идея и умение.

“В некотором смысле короткий метр снять сложнее полного, — говорит Митрий Семенов-Алейников. — За короткий промежуток времени тебе нужно показать характеры, историю, сделать так, чтобы зритель полюбил или возненавидел твоих персонажей. Они либо поверят тебе, либо нет”.

Организаторы подчеркивают, что съемка буктрейлера Митрием Семеновым-Алейниковым — творческий эксперимент. Его работа не участвует в конкурсе. Примечательно, что режиссер начинал свой творческий путь с победы в одном из фестивалей velcom Smartfilm и с тех пор активно участвует в его работе, охотно делится опытом с начинающими режиссерами-конкурсантами.

Предлагаем вашему вниманию буктрейлер и текст сказки «Чорны чамадан».

ЧОРНЫ ЧАМАДАН

***

На саракавы дзень нараджэньня Раману Едзіку падарылі чамадан.
Чамадан? Чаму чамадан? Чым яны думалі?
Але чамадан быў тут як тут. Вялікі, тоўсты і чорны, як папоўскае пуза. Чамадан, чамадан, чамаданішча: шурпаты, нетутэйшы, з кодавым замком і бліскучымі колцамі, якія круціліся нават тады, калі іх ніхто не прасіў.
Быццам чамадан быў жывы, а Раман Едзік быў проста так.
Чамадан, чамадан, чамаданіна.
Раман Едзік ня ведаў, хто зрабіў яму такі падарунак. Ён наогул цьмяна памятаў свае апошнія народзіны. Людзі прыходзілі і сыходзілі, пілі спачатку за Рамана, а потым за нешта сваё, і пра гаспадара ўжо ніхто ня згадваў. Рогат, гогат, гарэліца, нейкія прыяцелі ў прыцемках, прынцэсы ў прынтах… Апошняе, што ён памятаў, гэта крыўда. Ягоная крыўда, пад мармытаньне якой ён мірна заснуў.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Тбілісі. Паэту Давіду Папалашвілі стаў сніцца сон – усе яго былыя каханкі прыходзяць да яго ў яго маленькую тбіліскую двухпакаёўку і кожная мае ў руках чамадан. Спярша прыйшла казахская паэтка Бібігюль - на яе прозвішча Давід забыўся - з вялікім такім чамаданан у стылі 30-х. Потым прыйшла бялявая Інга Балодэ з Латвіі і прынесла акуратненькую валізку з бліскучымі замочкамі. Потым былі яшчэ паэткі і літаратурныя функцыянеркі ці не з усіх былых саюзных рэспублік з усемагчымымі мадэлямі чамаданаў, сакваяжаў і валізак. Па адной жанчыне (і чамадану) на ноч. Паэт прахопліваўся са сну – відзеж знікала. Побач сопла жонка, а ў куточку мірна спалі ўсе яго чацвёра дзетак. Давід адзяваў тапкі і чухаў на кухню папіць вады. Па калідоры з дзіравых антрэсоляў на голаву Давіда зазвычай валіўся толькі што саснёны чамадан. Адбіўшыся ад чамадану і прышоўшы ў кухню, Давід з роспаччу ўздыхаў і чухаў новаспечаны гузак на макаўцы – каханак у адрозненні ад чамаданаў, на кухні не назіралася.
І вось цяпер чамадан ляжаў пасярод пакоя на сьпіне. А Раман Едзік сядзеў перад ім на кукішках, у адных майтках, і заварожана глядзеў, як круцяцца колцы.

А яны круціліся ўсё шпарчэй і шпарчэй. Здавалася, падсунь палец – і палец паляціць у кут. Шукай яго потым… Кватэра ў Ромы была малая, і маленькіх рэчаў у ёй было багата. Рэчы паводзіліся спакойна і ня лезьлі ў жыцьцё Ромы – а ён стараўся ня лезьці ў іхнае.
Толькі вось з чорным чамаданам усё было інакш.
Чамадан ляжаў перад ім і нібыта дыхаў: ягоная скура ледзь бачна ўздымалася і апускалася. Ён ціхенька прысьвістваў, падрыгваў і наогул выглядаў досыць вусьцішна.
І ўсё ж гэта быў ягоны чамадан. Ягоная ўласнасьць. Можна было выкінуць яго на сьметнік або спаліць за гаражамі. Але Рома ведаў, што назаўтра чамадан зноў апынецца тут, перад ім.
Калі ты маеш дома чорны пусты чамадан, значыць, усё прапала.
Рома Едзік яшчэ раз зірнуў на тоўсты чорны чамадан і зразумеў, што самы час зьбірацца ў дарогу.
Уздыхнуўшы, ён узяўся за замок маланкі.
“Нунаррррэшце”, -- сказаў чамадан і расшпіліўся, агаліўшы сваё цёмнае дно.

Раман паспрабаваў пагладзіць ільсьнянае сподзіва, але далонь правалілася ў цемнату. Ён сунуў руку глыбей – тое самае. Ён перакуліўся у чамадан сам, спрабуючы дастаць нейкае асновы, але ўвесь заграз у пустаце. Аж вушы заклала.

«Што за хрэнь! Чамадан мяне зьеў», – падумаў Раман і брыкнуўся.

У сьвятле, якое прабівалася праз шчыліну, бліснула сталёвая каса. Праступілі і абрысы касінера, які трымаў зброю. Гэта быў ці то крот ці то вожык. І ён сказаў:

– Ты сабраўся ў падарожжа. Яно ня будзе лёгкім… Я прынёс тваю касу, безь яе табе ня выбрацца. Мяне завуць Мілер. Трымай!

«Крот усё ж такі» – падумаў Раман.

Рома не адразу зразумеў, дзе апынуўся, куды яго закінуў чамадан… навокал былі высокія дрэвы, між імі россып сьцяжынак, самі дрэвы, здавалася, варушылі свамі галінамі ня проста ад ветру, яны былі быццам жывыя…

“Слухайце, паважаны, я нічога не разумею і ня ведаю, дзе апынуўся, але мне тэрмінова трэба вярнуцца дамоў… прынамсі, пасьля дня нараджэньня і посуд нямыты, і я ўпэўнены, што дзе-нідзе яшчэ храпяць сябры…” – Рома хваляваўся… ён хацеў сказаць гэта іншым, патрабавальным голасам, каб гэты крот Мілер зь перапуду адразу выправіў яго дамоў, але атрымалася неяк па-дзіцячы няўклюдна і ўмольна.

“Я чакаў вас тут шмат гадзін, дзён і месяцаў, і мая задача вас накіраваць куды трэба,” – прамовіў крот, мружачы свае вочкі. – «Цяпер вы – барацьбіт!»

Рома раптам успомніў, што ўпаў у чамадан у адных майтках, і спахапіўся… але супакоіўся, зразумеўшы, што на ім нейкая дзіўная піжама, якая мяняе колер – побач з дрэвамі яна была карычневая, з зялёнымі плямамі, але адразу стала белаю, калі да Ромы наблізіўся крот Мілер, апрануты ў беласьнежны гарнітур.

“Але дарагі мой, нам нельга марудзіць, бярыце сваю касу і ідзіце сьледам за мной!” – прамовіў крот, развярнуўся спінаю да Ромы і пабег. Ды не пасьпеў зрабіць і трох крокаў, як выцяўся галавою аб найбліжэйшае дрэва.

“Ды ён жа сьляпы… сьляпы крот… зь ім я далёка не дабягу”, падумаў Рома і пачаў падымаць з зямлі Мілера.

Свет зшарэў.

Увесь свет зшарэў. Быў шматколерны, выразны, фактурны, а тут зшарэў. Так здараецца…

Глядзіш кіно. Раптам выява зьнікае. Ты ведаеш: зараз пачнецца рэкляма. Яшчэ хвілінку, і пачнецца. Абавязкова пачнецца рэкляма. Так не бывае, каб яна не пачалася. Калі не пачынаецца рэкляма, тады зноў ідзе фільм…

Раман азірнуўся навокал. Мог і не азірацца. Шэрасьць была паўсюль. Глухая непралазная густая шэрасьць. Ні табе кратоў. Ні табе чамаданаў. Мінулае прапала, але і будучыня не наступіла.

Раман паспрабаваў крыкнуць. Не атрымалася. Ён крычаў, але нават сам сябе ён ня чуў.

Раман паспрабаваў пайсьці. Зрабіў пару крокаў і так стаміўся, што давялося сесьці, а потым і легчы на шэрую, як попел, зямлю.

Засну! Прачнуся, і ўсё вернецца на свае месцы.

Раман заплюшчыў вочы. Сьцяўся. Сьцішыўся. Сон не прыходзіў.

Раман пачаў лічыць… Раз-два-тры… Зь лічбаў пачаў выбудоўвацца рытм…

Раз-два-тры…
Раз-два-тры…
Раман засьпяваў…

У садзе стаяла зялёная вішня.
Дзяўчына кахала, а замуж ня выйшла.
Дзяўчына кахала, за хлопца ня выйшла.
Змарнела, завяла зялёная вішня.

Шэрасьць пачала сьвятлець. Раман засьпяваў грамчэй…

Гары яно гарам, такое каханьне,
Калі мілаваньне аддадзена марам.
Калі мілаваньне адно толькі ў марах,
Такое каханьне, гары яно гарам…

Раман устаў зь зямлі і за два крокі ад сябе ў сьветлай шэрасьці ўбачыў Чорны чамадан. З чамадану нехта выкараскваўся, сьмешна дрыгаючы голымі нагамі.

Другие новости →
16 февраля 2018 «Длинная история коротко»: Интервью призера velcom Smartfilm из Румынии

Первое место конкурса 7 фестиваля мобильного кино velcom Smartfilm занял фильм «Длинная история коротко» режиссера Андрея Оланеску из Румынии. Автор фильма не успел приехать на церемонию награждения, но на днях заглянул в Минск.

1 февраля 2018 Седьмой фестиваль velcom Smartfilm назвал победителей и призеров

31 января состоялась церемония закрытия 7-го фестиваля мобильного кино velcom Smartfilm. Гран-При фестиваля удостоена картина «Интерьеры и экстерьеры» (США). Награду народного жюри и специальный приз от velcom получил фильм «Ягор» (Беларусь).

30 января 2018 В шаге от финала: жюри velcom Smartfilm огласило шорт-лист фестиваля

Члены жюри седьмого фестиваля мобильного кино velcom Smartfilm выбрали шорт-лист из 10 фильмов, претендующих на победу. Лучших из лучших объявят на закрытии фестиваля 31 января.